Афіцыйнае адкрыццё ўстановы аховы здароўя «39-я гарадская клінічная паліклініка» адбылося 07.11.2014. Шматпрофільная паліклініка ў мікрараёне "Дружба-2" разлічана на 400 наведванняў за змену і абслугоўвае 32 тыс. дарослага насельніцтва.
У складзе паліклінікі функцыянуюць раённыя цэнтры калектыўнага карыстання (уралагічны цэнтр, мамаграфічны кабінет, цэнтр ультрагукавой дыягностыкі сасудаў), а таксама аддзяленні агульнай урачэбнай практыкі, хірургічнае, стаматалагічнае, клініка-дыягнастычная лабараторыя, фізіятэрапеўтычныя кабінеты.
Для аснашчэння паліклінікі закуплена сучаснае абсталяванне, у т.л. рэнтгенадыягнастычныя апараты з лічбавай сістэмай атрымання малюнка, маммограф з магчымасцю правядзення аўтаматычнай стэрэатэхнічнай біяпсіі, апараты для ўльтрагукавых даследаванняў сярэдняга і высокага класа, гематалагічныя аналізатары, фізіятэрапеўтычныя апараты, энда відэахірургічны комплекс для аснашчэння ўралагічнага цэнтра, абсталяванне для кабінетаў.
У паліклініцы ўкаранёны інфармацыйныя комплексы і тэхналогіі, накіраваныя на пашырэнне спектра аказання электронных паслуг пацыентам: электронная рэгістратура (інфакіёск, інфармацыйна-даведачнае табло) дае карыстальнікам магчымасць самастойнага запісу на прыём да ўрача, а таксама атрымання даведачнай інфармацыі аб рабоце ўстановы. Да таго ж менавіта тут упершыню арганізавана сістэма электроннай чаргі ў лабараторыю.
Ва ўстанове наладжана відэаканферэнцсувязь з камітэтам па ахове здароўя Мінгарвыканкама. Арганізавана магчымасць у дыягнастычна складаных выпадках праводзіць кансультацыі з Мінскім гарадскім клінічным анкалагічным і гарадскім процітуберкулёзным дыспансерамі з дапамогай тэлемедыцынскіх тэхналогій. Усе працоўныя месцы камп'ютарызаваны.
На базе паліклінікі размешчаны кафедры агульнай урачэбнай практыкі ўстановы адукацыі "Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт", паліклінічнай тэрапіі, хірургіі; кафедра тэрапеўтычнай стаматалогіі дзяржаўнай установы адукацыі "Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі", праводзяць заняткі з навучэнцамі ўстановы адукацыі "Беларускі дзяржаўны медыцынскі каледж" і ўстановы адукацыі "Мінскі дзяржаўны медыцынскі каледж".